На русском языке:
В Брестской крепости хотят создать центр «патриотического воспитания молодежи»: Мингорисполком приглашает на него «сброситься»
Пра гэта яшчэ два тыдні таму паведаміў тэлеграм-канал «Паглядзі, Брэхня?», а сёння інфармацыя з’явілася ў дзяржСМІ і высветлілася, што Мінгарвыканкам запрашае арганізацыі прафінансаваць будаўніцтва цэнтра, які, паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазаравіч, «будзе займацца выхаваннем грамадзян-патрыётаў». У яго будуць прыязджаць хлопцы з усёй Беларусі».
Нам вядома, што запрашэнні прафінансаваць абʼект пачалі рассылацца не сёння ці ўчора, а яшчэ на пачатку ліпеня. Будаваць цэнтр плануюць у 2023-25 гг.
Цікава, што ў адным з такіх лістоў сказана, што інфармаваць аб удзеле ў праекце неабходна да 12:00 8 ліпеня, ну а сёння ў нас 25-е. Атрымліваецца, што жадаючых паўдзельнічаць неяк мала – ці няма зусім.