Беларускі Гаюн
4 хв.

На русском языке: В Брестской области, вероятно, упала ракета

У мясцовых пабліках VK зʼявілася інфармацыя, што сёння раніцай «недалёка ад вёскі Горбаха СПА збілі ракету, паводле першай інфармацыі пацярпелых няма».

У Брэсцкай вобласці, верагодна, упала ракета

Ці была ракета збітая, ці сама ўпала — пакуль невядома.

У Брэсцкай вобласці, верагодна, упала ракета

Па сцвярджэнні мясцовых паблікаў, ракета была знойдзена ў полі ў Іванаўскім раёне, Брэсцкай вобласці. Судзячы па апублікаваных здымках, гэта часткі ракеты ад ЗРК З-300.

У дадзены момант мы правяраем інфармацыю, усе падрабязнасці будуць апублікаваныя пазней.

У Брэсцкай вобласці, верагодна, упала ракета

UPD. Прапаганда апублікавала відэа з месца падзення ракеты С-300 у раёне в. Горбаха (Іванаўскі рн, Брэсцкая вобл.)

Калі вам штосьці вядома пра падзенне ракеты ў Іванаўскім раёне сёння раніцай — пішыце ў @HajunBYbot. Для бяспекі перадавайце ўсю інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў з-за мяжы.

Папярэдні матэрыял
Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да красавіка 2023 года
Наступны матэрыял
Мінабароны РБ заявіла, што СПА РБ збіла ракету СПА (С-300)

Iншыя матэрыялы