У Брэст перакідваюць 103-ю віцебскую брыгаду ССА ВС РБ

Народныя навіны Віцебска
Эксклюзіў
10 хв.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у Брэсцкую вобласць, бліжэй да мяжы з Украінай, перакідваюць і падраздзяленне сіл спецыяльных аперацый – 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.

У напрамку Брэсцкай вобласці Беларусі накіроўваецца буйны эшалон з тэхнікай гэтай брыгады, па мінімальных ацэнках тэхніка наступная:

  • БТР – мін. 10 адз.;
  • МБТС «Кайман» – мін. 3 адз.;
  • МАЗы, Уралы – мін. 25 адз.;
  • Бензавозы – мін. 2 адз.;
  • Вагоны пасажырскія і грузавыя.

У Брэст перакідваюць 103-ю віцебскую брыгаду ССА ВС РБ

Перакідка эшалона 103-й брыгады / Беларускі Гаюн

Менавіта МБТС «Кайман» з’яўляецца характэрнай тэхнікай для 103-й ССА, што дазваляе казаць, што ідзе перакідка менавіта гэтага падраздзялення.

Інфармацыю аб перакідцы падраздзялення 103-й віцебскай брыгады ССА ВС РБ у Брэсцкую вобласць пацвярджае і «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Па іх дадзеным, эшалон з тэхнікай і асабовым складам 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады адправіўся з чыгуначнай станцыі «Віцебск» 13 снежня ў 03:58 (мінскі час). Эшалон ідзе на станцыю «Брэст-Усходні» (Брэсцкая вобл, Беларусь), куды павінен прыбыць у 20:30 (мінскі час).

Усяго ў эшалоне 32 вагоны, сярод іх:

  • Крытыя са рыштункам і боепрыпасамі – 3 адз.;
  • Пасажырскія з асабовым складам – 6 адз. (≈ 310 чалавек);
  • Вагоны-платформы – 23 адз.

Такім чынам, ёсць падставы меркаваць, што 103-я віцебская брыгада таксама прыцягнута да раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці, аб якой МА РБ паведаміла сёння раніцай. Ёсць і іншыя варыянты з якой мэтай 103. Брыгада перакідваецца ў Брэсцкую вобласць: гэта можа быць, да прыкладу, ратацыя іх падраздзяленняў у прымежжы з Украінай, або баявое зладжванне з падраздзяленнямі ВС РФ, якія ўчора былі заўважаныя ў Брэсцкай вобласці.

In English: The first units of the Belarusian Armed Forces went for the inspection of combat readiness
На русском языке: В Брест перебрасывают 103-ю витебскую бригаду ССО ВС РБ

Папярэдні матэрыял
Задымленне на ст.м. «Плошча Якуба Коласа» ў Мінску: больш за 10 машын МНС
Наступны матэрыял
Patreon.com заблакаваны ў Беларусі

Iншыя матэрыялы