У чаце Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні жыхароў пра выбухі. На вуліцах — ДАІ і УВ

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: В чате Мачулищей удалили все сообщения жителей о взрывах, ГАИ и ВВ на улицах

Стала вядома, што сёння ў другой палове дня цалкам вычысцілі чат гарадскога пасёлка Мачулішчы – былі выдаленыя абсалютна ўсе паведамленні пра гукі выбухаў ноччу і раніцай, сілавікоў са зброяй і ў бронекамізэльках, пасты ДАІ, праверкі аўто і дакументаў вадзіцеляў, а таксама аб машынах унутраных войскаў у пасёлку.

Па словах жыхароў, у дадзены момант, усе паведамленні аб гэтым працягваюць выдаляцца.

У чаце Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні жыхароў пра выбухі. На вуліцах — ДАІ і УВ

Таксама вядома пра бягучую сітуацыю ў Мачулішчах:

— Праверка аўтамабіляў працягваецца, машыны правяраюць ужо выбарачна, глядзяць правы кіроўцы, багажнікі, у некаторых выпадках і мабільныя тэлефоны;

— ДАІ стаяць як мінімум на выездзе з Гатава, каля паваротаў на Цэсіна, Плябанцы і Дзергаі;

— Ёсць дадзеныя, што па кватэрах пачаў хадзіць АМАП у поўным абмундзіраванні. Па словах людзей, «ходзіць па сваіх бчб-спісах, шукаюць хто нешта зрабіў»;

— Акрамя таго, наваколлі Мачулішчаў на працягу мін. 1,5 гадзіны патруляваў верталёт.

Калі вам штосьці вядома, пішыце нам у @motolko_bot. Можаце перадаць інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой ці яшчэ больш бяспечна – напісаць нам праз форму для сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
Партызаны ў «Мачулішчах» падарвалі ДРЛА ВКС РФ коштам $ 330 млн (абнаўляецца)
Наступны матэрыял
Мэтай атакі ў Мачулішчах быў самалёт ДРЛА А-50 ВКС РФ, які мог атрымаць некаторыя пашкоджанні

Iншыя матэрыялы