У чацвер верталёт з пасажырамі з «Пляцоўкі Купал» наведаў Вялікі Бокаў і Зябраўку

МО РБ
4 хв.

На русском языке: В четверг вертолёт с пассажирами с «Площадки Купол» посетил Великий Боков и Зябровку

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», учора ў 09:00 з аэрадрома «Мачулішчы» ўзляцеў верталёт Мі-8 ВПС РБ і ўпершыню за некалькі месяцаў накіраваўся ў Волму (Мінскі р-н) на тэрыторыю так званай «Пляцоўкі 400. Купал».

Забраўшы пасажыраў, борт узляцеў з «Купала» і адправіўся ў Мазыр на аэрадром «Мазыр» («Бокаў») у 10:30, затым прыляцеў у Гомельскі раён на аэрадром «Зябраўка» ў 12:20. Пасля чаго верталёт праз «Купал» вярнуўся ў Мачулішчы каля 16:00.

У чацвер верталёт з пасажырамі з «Пляцоўкі Купал» наведаў Вялікі Бокаў і Зябраўку

Нагадаем, што на тэрыторыі «Пляцоўкі Купал» размяшчаецца замаскіраваны камандны пункт УС РБ і РФ. Упершыню мы расказалі пра гэтае месца ў матэрыяле, які публікавалі на 14-ы дзень вайны. Яшчэ праз паўгода мы прыйшлі да высновы, што GPS-перашкоды пад Мінскам сталі прадвеснікам вайны. З таго часу праца РЭБ пад Мінскам практычна не спынялася, а ў апошнія месяцы толькі ўзмацнілася.

А што аб'ядноўвае аэрадромы «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка»?

На гэтых аэрадромах, размешчаных у Мазырскім і Гомельскім р-нах адпаведна, з 2022 г. дыслакуюцца падраздзяленні 1530-га зенітнага ракетнага палка ВС РФ.

Указаныя ваенныя абʼекты да гэтага часу не маюць афіцыйнага статусу ў РБ (напрыклад, ваеннай базы УС РФ). А аховай гэтых тэрыторый займаюцца ССА УС РБ.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі ўводзіцца эмбарга на ўвоз літоўскіх халадзільнікаў і шкарпэтак
Наступны матэрыял
Пяты дзень праверкі баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант

Iншыя матэрыялы