На русском языке:
В Гомеле после начала забастовки ИП прошла встреча с администрацией: предпринимателям пригрозили штрафами
Паступае інфармацыя, што сёння пасля пачатку забастоўкі ў адным з ГЦ Гомеля, адбыўся сход, на які прыйшоў прадстаўнік раёна і прыгразіў штрафамі тым ІП, хто не адкрыўся.
«Сказаў, што ўказу аб праверцы яшчэ не было. Хто сёння не працаваў – трапіць пад адміністрацыйны штраф. Калі толькі не было ўважлівай прычыны і не апавясцілі за 5 дзён пра тое, што сёння працаваць не будзеце», – паведамляюць крыніцы.
Прадстаўніку адміністрацыі таксама задалі пытанне: «Ці можна ўключаць у нацэнку транспартныя выдаткі?» Адказ быў, што можна, але вось як даказваць гэтыя выдаткі – ніхто не растлумачыў, а чэкі з АЗС за бензін – не падыдуць.
«Іпэшнікі не ведаюць як працаваць з цяперашнімі пастановамі, і невядома, ці будуць многія працаваць увогуле. Сядзім і чакаем. Прадпрымальнікі, іх сем’і і работнікі на грані беспрацоўя. Гэта сотні тысяч чалавек ва ўмовах ахавай эканомікі і коштаў кратных двум і больш у параўнанні з лютым», – паведамляюць крыніцы.
Пасля пагроз штрафамі большая частка ІП у Гомелі адкрыла крамы. Не выключана, што пасля поўдня такія сустрэчы адбыліся і на іншых рынках/ГЦ, дзе сёння страйкавалі ІП.