У Гомелі правядуць вучэнні з тэрабаронай

Полымя
7 хв.

У маі ў Гомелі запланавана правядзенне навучальных збораў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта паведаміла выданне «Гомельскія ведамасці». На зборы плануецца прызваць да 100 ваеннаабавязаных. Таксама з арганізацый, прызначаных для забеспячэння тэрытарыяльных войскаў, будуць прызваны транспартныя сродкі.

У Гомелі правядуць вучэнні з тэрабаронай

Ваенныя УС РБ / AFP / Scanpix

У ходзе збораў прадугледжана баявое зладжванне падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў. На завяршальным этапе адбудзецца камандна-штабнае вучэнне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама. Адзначым, што ў бюджэце Гомеля на 2023 год запланаваныя выдаткі на нацыянальную абарону ў памеры 40 397 BYN ($14 350) – гэта ў 3,4 разы менш, чым у 2022 годзе.

Раней мы паведамлялі, што ў траўні 2023 года навучальныя зборы тэрытарыяльнай абароны пройдуць і ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цяпер зборы з тэрытарыяльнай абаронай праходзяць у Барысаўскім і Навагрудскім раёнах.

На русском языке: В Гомеле проведут учения с теробороной

Папярэдні матэрыял
Як выглядае паводка па ўсёй Беларусі з вышыні птушынага палёту
Наступны матэрыял
Прамы рэйс Тэгеран-Мінск запусцяць праз тыдзень?

Iншыя матэрыялы