У Гродне чулі стрэлы ці выбухі: прапаганда заявіла пра «ліквідацыю» замежніка

Наша Ніва
Абноўлена
Абноўлена: 19 сакавіка 2023 18:15
5 хв.

На русском языке: В Гродно были слышны выстрелы: пропаганда заявила о «ликвидации» иностранца

Пра гэта пішуць каналы @mkbelarus і @Grodno_grab. . Паведамляецца, што стрэлы былі чутныя на вул. Курчатава і Урублеўскага каля гадзіны таму.

Таксама паведамляюць, што па адрасе Курчатава, 5 зараз адбываюцца затрыманні.

«Заўважаны каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бус. Затрыманню папярэднічалі «выбухі ці стрэлы», – гаворыцца ў паведамленні.

Калі вам нешта пра гэта вядома, пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце. Або перадавайце інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой у @motolko_bot.

Калі вы нешта ведаеце пра гэта – напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення

16:21. Прапаганда: «Падчас аказання ўзброенага супраціву спецпадраздзяленню КДБ ліквідаваны замежны грамадзянін»

Пазней прапаганда заявіла, што ў Гродне «падчас аказання ўзброенага супраціву спецпадраздзяленню КДБ ліквідаваны замежны грамадзянін».

«19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброенае супраціўленне байцам спецпадраздзялення КДБ група «А», – напісала БелТА.

Раней шэраг каналаў паведамляў, што сёння ў Гродне былі чуваць стрэлы і выбухі.

18:26. Да рэзідэнцыі Караніка прыехала міліцыя

Да службовага дома Уладзіміра Караніка на вуліцы Свярдлова ў Гродне прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі, піша «Наша Ніва». З гэтага можна меркаваць аб «мініраванні» дома чыноўніка. Гэта раён Гродна, дзе размяшчаецца жытло для высокапастаўленых чыноўнікаў.

Папярэдні матэрыял
У Бостанскай ратушы ўпершыню ў гісторыі ўзнімуць нацыянальны флаг Беларусі
Наступны матэрыял
Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

Iншыя матэрыялы