Прадстаўніцтва Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах паведаміла, што ў інтэрнэце пачалі зʼяўляцца фэйкавыя сайты, старонкі ў сацсетках і нават рэклама, нібыта звязаная з праектам новага пашпарта.
«Заяўляем, што на бягучы момант Абʼяднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць ніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта!», – паведамілі ў АПК.
У АПК лічаць, што падобныя «зборы» ствараюцца з мэтай збору дадзеных беларусаў, якія жывуць за мяжой, і гэта варта лічыць правакацыяй спецслужбаў.