У інтэрнэце з’явілася фэйкавая рэклама збору дадзеных на новы нацыянальны пашпарт

Объединенный Переходный Кабинет
3 хв.

Прадстаўніцтва Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах паведаміла, што ў інтэрнэце пачалі зʼяўляцца фэйкавыя сайты, старонкі ў сацсетках і нават рэклама, нібыта звязаная з праектам новага пашпарта.

У інтэрнэце з’явілася фэйкавая рэклама збору дадзеных на новы нацыянальны пашпарт

«Заяўляем, што на бягучы момант Абʼяднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць ніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта!», – паведамілі ў АПК.

У АПК лічаць, што падобныя «зборы» ствараюцца з мэтай збору дадзеных беларусаў, якія жывуць за мяжой, і гэта варта лічыць правакацыяй спецслужбаў.

Папярэдні матэрыял
Урад Літвы ўхваліў узмацненне жорсткасці кантролю беларусаў на мяжы. Такі парадак ужо дзейнічае для грамадзян Расіі.
Наступны матэрыял
У Беларусі і Расіі будуць аднолькавыя падручнікі па гісторыі? Эксперты - аб тым, чым гэта можа пагражаць

Iншыя матэрыялы