На русском языке:
В Калинковичах утром взорвался шахед
Сёння раніцай з’явілася інфармацыя, што каля 5-й раніцы жыхары Каліновічаў чулі гучны гук выбуху. Пасля гэтую інфармацыю ўдалося пацвердзіць з некалькіх крыніц, і высветлілася, што выбух над Калінкавічамі быў чутны каля 04:55 раніцы.
Нагадаем, што роўна за 12 хвілін да гэтага (у 04:43) праект @eRadarrua паведаміў аб заходзе «шахеда» ў паветраную прастору Беларусі і яго руху ў кірунку Мазыра, праходзячы на ўсход ад Нароўлі.
Адлегласць ад Нароўлі да Калінкавіч складае 40 км, якія «шахед» можа пераадолець усяго за 11 хвілін (сярэдняя хуткасць — 200 км/г). Траекторыя і хуткасць руху «шахеда» сведчаць аб тым, што ў момант выбуху дрон ужо быў над горадам. У той жа час, паводле нашых звестак, у апісваны прамежак часу авіяцыі ВПС РБ над Гомельшчынай не фіксавалася.
На падставе вышэйсказанага, «Беларускі Гаюн» робіць выснову, што сёння ў 04:55 у Калінкавічах узарваўся дрон-камікадзэ тыпу «шахед». Здэтанаваў ён самастойна ці быў збіты сіламі СПА – невядома.
Таксама адзначым, што па стане на 17.30, ніякай інфармацыі ад МА ці МНС РБ па вышэйапісаным выпадку не паступіла.
Калі вам што-небудзь пра гэта вядома, перадавайце інфармацыю ў @HajunBYbot праз вашых сяброў за мяжой або выкарыстоўваючы форму сувязі на сайце.