У Калодзішчах чуюць моцны грукат ад выбухаў: яны могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясное»

Абноўлена
Абноўлена: 31 кастрычніка 2023 16:30
3 хв.

На русском языке: В Колодищах слышат сильный грохот от взрывов: они могут быть связаны с учениями на полигоне за кладбищем «Лесное»

Пачынаючы з 12.23 жыхары Калодзішчаў перыядычна чуюць моцны грукат ад выбухаў.

Ёсць дадзеныя, што на бягучы момант выбухаў было ўжо не менш за 3-х. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ад выбухаў у дамах дрыжаць шыбы. Выбухі чуюць і каля ГЦ «Мома», які знаходзіцца каля ст.м. Магілёўская, за 12,5 км. ад Калодзішчаў.

У Калодзішчах чуюць моцны грукат ад выбухаў: яны могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясное»

Ёсць падставы меркаваць, што выбухі могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясныя». Нагадаем, што менавіта там у канцы жніўня праходзілі заняткі па падрыўной справе, і тады выбухі таксама чулі жыхары прылеглых раёнаў.

Адзначым, што ніякіх каментароў наконт выбухаў пакуль не паступала ні ад МА, ні ад іншых ведамстваў.

Дапоўнена 16:30: «Наша Ніва» паведаміла са спасылкай на пункт аховы парадку ў Калодзішчах, што гукі выбухаў звязаныя з вучэннямі на палігоне 120-й брыгады.

«Яны зранку бахаюць. Няма прычыны для непакою», — паведамілі ў МУС.

Дапоўнена 16:55: МА РБ пацвердзіла правядзенне заняткаў па падрыўной справе паблізу ад населенага пункта Вялікі Трасцянец.

Папярэдні матэрыял
Музыкам Tor Band прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў узмоцненага рэжыму: Яўген Бурло на «судзе» быў на мыліцах - яму патрэбна аперацыя
Наступны матэрыял
У Мінск прыехала Марыя Львова-Бялова, адказная за вываз украінскіх дзяцей

Iншыя матэрыялы