На русском языке:
В Киеве пройдет Марш памяти погибших за Украину беларусов
26 студзеня ў Кіеве адбудзецца Марш памяці героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, хто загінуў за Украіну з 2014 года.
Міхась Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года падчас Еўрамайдана. Усяго праз 4 дні яму магло споўніцца 26 гадоў.
З 2014 года за Украіну загінулі прынамсі 33 беларусы і гэта толькі тыя, чые імёны вядомыя. У рэальнасці, тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Украіны, можа быць больш – і наш абавязак іх памятаць, таму што яны загінулі не дарма.
Калі ў вас ёсць магчымасць быць у гэты дзень у Кіеве, вы можаце далучыцца да маршу. Збор удзельнікаў адбудзецца з 17.00 да 17.40 на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.
Падрабязнасці пра маршрут маршу глядзіце ў ФБ.
І яшчэ: у выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць праведзены да найбліжэйшага прасторнага бамбасховішча – станцыі метро «Майдан Незалежнасці».
Дзякуй кожнаму, хто зможа далучыцца. За нашу і вашу свабоду!