3 хв.

На русском языке: В Киеве уничтожают памятник беларусам, погибшим за Украину?

Украінская блогерка Крысціна Кафка (Шаноўна) паведаміла ў сваім TikTok (у відэа прысутнічае лаянка), што ў Кіеве знішчаюць помнік беларусам, якія загінулі падчас Еўрамайдану і вайны.

Крысціна прадэманстравала фатаграфіі, як зараз выглядае помнік, усталяваны на фасадзе каледжа Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну ў 2016 годзе. З мемарыяльнага знака зняты наш нацыянальны герб Пагоня і надпісы «Слава Україні!» і «Жыве Беларусь!».

У Кіеве знішчаюць помнік беларусам, якія загінулі за Украіну?

Па словах прадстаўніка кіраўніцтва каледжа, ад іх патрабавалі, каб яны разабралі мемарыял, бо «мы ў стане вайны».

Папярэдні матэрыял
На Ельні ўжо суткі гарыць балота
Наступны матэрыял
У Мінск збіраецца прыехаць першы віцэ-прэзідэнт Ірана

Iншыя матэрыялы