У Клімавічскі раён да мяжы з Расіяй было перакінута падраздзяленне СПА РБ. Са стратэгічных аб’ектаў там хіба што лікёра-гарэлачны завод.

3 хв.

На русском языке: К границе с Россией было переброшено подразделение ПВО РБ

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласць) было перакінута адно з падраздзяленняў 740-га зенітнага ракетнага палка УС РБ.

740-ы зенітны ракетны полк (в/ч 15847) дыслакуецца ў Барысаве і ўваходзіць у склад Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. На ўзбраенні палка — ЗРК «Аса-АКМ».

Ваенныя размясціліся ў наваколлях н.п. Фядотава Буда (Галіцкі сельсавет), у непасрэднай блізкасці ад мяжы з Расіяй (Смаленская вобласць). Адлегласць ад населенага пункта да мяжы складае каля 5 кіламетраў.

У Клімавічскі раён да мяжы з Расіяй было перакінута падраздзяленне СПА РБ. Са стратэгічных аб’ектаў там хіба што лікёра-гарэлачны завод.

Мэта перакідвання беларускіх вайскоўцаў у расійскае памежжа невядомая. На тэрыторыі Клімавіцкага раёна не размешчаныя стратэгічна важныя аб’екты прамысловасці, якія можна было б дадаткова прыкрыць сродкамі СПА. Так, у горадзе знаходзяцца лікёра-гарэлачны завод, камбінат хлебапрадуктаў і цэх па вытворчасці вапны. Адсутнічаюць на тэрыторыі раёна і вайсковыя аб’екты.

Прамысловасць суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці (Касцюковіцкі, Клічаўскі, Чэрыкаўскі, Краснапольскі і Хоцімскі) прадстаўлена пераважна прадпрыемствамі лёгкай і харчовай прамысловасці. Выключэнні — Беларускі цэментны завод у Касцюковічах і Крычаўцэментнашыфер (вырабляюць партландцэмент).

Варта адзначыць, што асноўныя падраздзяленні зенітных ракетных войскаў УС РБ размешчаны ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі. Акрамя Бабруйска, дзе дыслакуецца 147-ы зенітны ракетны полк (вайсковая СПА), на ўсходзе РБ няма падраздзяленняў зенітных ракетных войскаў.

Дапусцім, што з-за няздольнасці расійскай СПА поўнасцю прадухіляць удары беспілотнікаў (чарговае таму пацвярджэнне — удар па аб’ектах інфраструктуры ў Смаленскай вобласці ў ноч на 24 красавіка), беларускія вайскоўцы сур’ёзна заклапаціліся прыкрыццём паветранай прасторы на ўсходзе Беларусі. Верагодна, адпрацоўваць выкананне задач на «новых участках мясцовасці» і адправілі 740-й полк.

Не выключана, што ў перакідкі падраздзялення СПА ў Клімавіцкі раён ёсць і нейкая іншая прычына.

Раней мы паведамлялі пра перакідку падраздзяленняў СПА ў Ельскі раён для прыкрыцця Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Актыўнасць беларускіх вайскоўцаў у Ельску і ваколіцах працягвае намі фіксавацца.

Папярэдні матэрыял
Ліцэй БДУ ўсё шчыльней супрацоўнічае з КДБ: там з'явіўся ваенна-патрыятычны клуб з гучнай назвай «Дзяржынец»
Наступны матэрыял
Беларускія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца ў літоўскім памежжы прынамсі да канца красавіка

Iншыя матэрыялы