На русском языке:
У каждого, кто готов работать на благо новой Беларуси, появилась возможность стать частью команды демократических сил
Усяго 10 дзён таму Святлана Ціханоўская абʼявіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага кабінета, куды ўвайшлі Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Валерый Кавалеўскі і Валерый Сахашчык.
Мэтамі работы пераходнага кабінета сярод іншага былі абазначаны: абарона незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, аднаўленне канстытуцыйнай законнасці і парадку, забеспячэнне транзіту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі;
Вядома ж, для дасягнення гэтых мэт патрэбны актыўныя беларусы, якія хочуць і гатовы ўключыцца ў працу як мага хутчэй.
Ужо зараз кожны можа выслаць рэзюмэ і расказаць, чым ён/яна хоча і гатовы(-ва) займацца падчас працы з дэмакратычнымі сіламі.