У кожнага, хто гатовы працаваць на карысць новай Беларусі, з’явілася магчымасць стаць часткай каманды дэмакратычных сілаў

Павел Крычко
2 хв.

Усяго 10 дзён таму Святлана Ціханоўская абʼявіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага кабінета, куды ўвайшлі Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Валерый Кавалеўскі і Валерый Сахашчык.

Мэтамі работы пераходнага кабінета сярод іншага былі абазначаны: абарона незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, аднаўленне канстытуцыйнай законнасці і парадку, забеспячэнне транзіту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі;

Вядома ж, для дасягнення гэтых мэт патрэбны актыўныя беларусы, якія хочуць і гатовы ўключыцца ў працу як мага хутчэй.

Ужо зараз кожны можа выслаць рэзюмэ і расказаць, чым ён/яна хоча і гатовы(-ва) займацца падчас працы з дэмакратычнымі сіламі.

Запоўніць анкету можна тут.

На русском языке: У каждого, кто готов работать на благо новой Беларуси, появилась возможность стать частью команды демократических сил

Папярэдні матэрыял
WP: Януковіч у сакавіку знаходзіўся ў Беларусі, рыхтуючыся да вяртання ва Украіну пасля акупацыі Кіева
Наступны матэрыял
Уначы ў Беларусі экстрана сеў борт Turkish Airlines які ляцеў у Маскву: меркавана ў самалёце адбылося ўзгаранне

Iншыя матэрыялы