У Літве затрымалі кантрабанду цыгарэт у бетонных блоках

Фота: lrmuitine.lt
2 хв.

In English: Lithuanian customs officers seized smuggled Belarusian cigarettes in a batch of concrete blocks
На русском языке: В Литве задержали контрабанду сигарет в бетонных блоках

Мытнікі Лаварышскага дарожнага пункту ў Літве канфіскавалі скрыні з беларускімі цыгарэтамі ў партыі цэглы. Інцыдэнт здарыўся 19 лістапада, аднак інфармацыя пра гэта з’явілася толькі сёння. Кошт партыі цыгарэт ацанілі ў 160 тысяч эўра.

У пятніцу, 19 лістапада, каля 17-й гадзіны грамадзянін Беларусі, які прыбыў на пункт пропуску Лаварышкес на грузавым аўтамабілі Scania, заявіў мытнікам, што перавозіць 18 тон цэглы віленскаму прадпрыемству. Аднак мытнікі вырашылі праверыць машыну з дапамогай рэнтген-кантролю. Аказалася, што з 21 паддона толькі тры былі фактычна загружаныя цэглай. На астатніх паддонах скрынкі з цыгарэтамі былі абкладзеныя цэглай з усіх бакоў.

Усяго знойдзена 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold. Іх кошт з улікам падаткаў – 160 тысяч еўра.

У Віленскім аддзяленні Крымінальна-мытнай службы пачалося дасудовае расследаванне з гэтай нагоды. Аўтамабіль і нелегальны груз, які ім перавозілі, арыштаваны. На два месяцы затрыманы кіроўца.

Папярэдні матэрыял
Belavia пазбавілася 12 самалётаў за месяц
Наступны матэрыял
Кібер-партызаны: Караеў шукаў пацярпелых міліцыянтаў і не знайшоў

Iншыя матэрыялы