На русском языке:
В Мачулищи прилетели 11 вертолетов ВКС РФ
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», 21 чэрвеня ў 18:00 на аэрадром «Мачулішчы» з Расіі прыляцелі 11 верталётаў ПКС РФ. Верагодна, прылёт верталётаў звязаны з удзелам у парадзе, які адбудзецца 3 ліпеня ў Менску.
Актуальны стан авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у Беларусі выглядае наступным чынам:
- аэрадром «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- аэрадром «Баранавічы» – 2 разведвальныя самалёты Су-24МР і мінімум 4 знішчальнікі Су-30СМ;
- аэрадром «Мачулішчы» – 11 верталётаў.
Нагадаем, што 19 чэрвеня на аэрадром «Мачулішчы» для ўдзелу ў парадзе прыбылі 16 самалётаў 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС РБ.