На русском языке:
В Мозырском районе в мае пройдут сборы территориальной обороны
У ваенным камісарыяце Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў адбываецца «вывучэнне ваеннаабавязаных, якія будуць прызваны на навучальныя зборы тэрытарыяльнай абароны ў маі 2023 года». Аб гэтым паведаміў канал ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці.
Раней дзяржСМІ паведамлялі, што ў 2023 годзе ў Гомельскай вобласці запланавана правядзенне збораў з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў у г. Гомель і Мазырскім раёне. Адзначым, што ў бюджэце Мазырскага раёна на 2023 год не запланаваныя расходы на нацыянальную абарону і мабілізацыю.
Таксама нагадаем, што з 20 сакавіка па 14 красавіка навучальныя зборы тэрытарыяльнай абароны праходзяць у Барысаўскім раёне, Мінскай вобласці.