На русском языке:
В Минск летит самолет миллиардера Владимира Потанина
Толькі што ў паветраную прастору Беларусі з РФ зайшоў бізнес-джэт Gulfstream G650 (RA-11005). Гэты самалёт належыць расійскаму мільярдэру Уладзіміру Патаніну.
Гэта прэзідэнт і ўладальнік «Нарыльскага Нікеля», «Расбанка» і курорта Роза Хутар, якія ўваходзяць у структуру холдынгавай кампанія «Интеррос». Патанін – найбагацейшы мільярдэр РФ пасля Андрэя Мельнічэнка. Яго багацце – $23.7 млрд. Борт ляціць з Бішкека.
Нагадаем таксама, што 3-4 чэрвеня 2024 года на тэрыторыі Беларусі праходзіць паседжанне Еўразійскай міжурадавай рады.
У Мінск ужо прыляцелі прэм’ер-міністры Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і Расіі. Чакаюцца таксама прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі.