На русском языке:
В Минск прибыл Дмитрий Мазепин? Последний раз он был замечен в Беларуси почти 3 года назад
У 17:31 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт Gulfstream G650 з рэг. нумарам RA-11000. Дадзены самалёт раней меў красамоўны рэгістрацыйны нумар M-INSK, аднак змяніў яго пасля траплення пад санкцыі вострава Мэн у сакавіку 2022 года.
Борт належыць расійскаму алігарху беларускага паходжання, уладальніку «Уралхім» – Дзмітрыю Мазепіну. Цікава тое, што да цяперашняга моманту, апошні раз ягоны самалёт, а верагодна і ён сам, быў заўважаны ў Мінску ў верасні 2020 года.
Таксама цікава, што пасля катавальнага інтэрвʼю Пратасевіча, СМІ пісалі, што Мазепін мог мець дачыненне да фінансавання Nexta, аднак прама яго прозвішча агучана не было.
Акрамя таго, нагадаем, што Мазепін знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і Вялікабрытаніі. Пад санкцыямі апошняй краіны, дарэчы, знаходзіцца і яго сын Мікіта, расійскі пілот «Формулы-1», якому літаральна на днях забаранілі ўезд у Вялікабрытанію.