На русском языке:
В Минск прибыл замминистра обороны Ирана
Стала вядома, што ў Беларусь прыляцеў намеснік міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана Мехдзі Джафары. Паведамляецца, што ў Беларусі ён наведае шэраг навуковых установаў і Акадэмію навук.
Нагадаем, што ўвечары 13 красавіка Іран нанёс авіяўдар па Ізраілі. Па дадзеных ЦАХАЛ, было выпушчана 120 балістычных і 30 крылатых ракет, а таксама больш за 170 беспілотнікаў. Пазней МЗС РБ выказала «глыбокую занепакоенасць», але ўвогуле не згадала ў тэксце ні Іран, ні Ізраіль, не кажучы ўжо пра асуджэнне дзеянняў Ірана.