У Мінск прыехаў Зюганаў для ўдзелу ў т.зв. «антыфашысцкім форуме»

кампартыя РБ
4 хв.

На русском языке: В Минск приехал Зюганов для участия в т.н. «антифашистском форуме».

Пракрамлёўскі камуніст Генадзь Зюганаў прыбыў у Менск для правядзення так званага «антыфашысцкага форума», які ладзяць камуністы.

Як звярнула ўвагу выданне Reform.by, разам з ім у Беларусь прыехалі і камуністы з Арменіі, акупаванай Расіяй часткі Грузіі (Абхазіі), Кыргызстана, Узбекістана, Германіі, Венгрыі і Партугаліі. У прыватнасці, прыехалі:

  • намеснік старшыні ЦК КПРФ Дзмітрый Новікаў,
  • сакратар ЦК КПРФ, першы намеснік старшыні Цэнтральнага Савета СКП-КПСС, першы намеснік старшыні Камітэта ГД па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў,
  • сакратар ЦК КПРФ, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Аляксандр Юшчанка,
  • намеснік старшыні ЦС СКП-КПСС, член ЦК КПРФ Ігар Макараў,
  • дэпутат ГД РФ Дзяніс Парфёнаў і іншыя.

У форуме па відэасувязі прымуць удзел камуністы Малдовы, Азербайджана, Таджыкістана, Казахстана, акупаванага Расіяй Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі, Туркменістана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, іншых кампартый з краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Адзначым, што ў шэрагу пералічаных краін камуністычная сімволіка заканадаўча прыраўнавана да нацысцкай і забаронена.

Таксама адбудзецца зʼезд кампартыі Беларусі. Акрамя таго, у жніўні плануецца правядзенне т.зв. «антыфашысцкага кангрэса».

Нагадаем, аднаму з пераможцаў нацысцкай Германіі Уінстану Чэрчылю прыпісваюць фразу «фашысты будучыні будуць называць сябе антыфашыстамі».

Папярэдні матэрыял
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 6 раёнах, 5 з якіх – у прымежжы з Літвой
Наступны матэрыял
Biełarus stvaryŭ kanviertar biełaruskaj łacіnkі dla MacOS

Iншыя матэрыялы