У Мінск прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага

Wikimedia Common Files
4 хв.

In English: President of Equatorial Guinea Teodoro Obiang Nguema Mbasogo probably arrived in Minsk
На русском языке: В Минск прилетел президент Экваториальной Гвинеи Теодоро Обианг Нгема Мбасого

Ягоны візіт у Беларусь павінен быў адбыцца яшчэ ў канцы чэрвеня, але адмяніўся, а пасля гэтага прапаганда зрабіла выгляд, што ніякі візіт і не планаваўся.

Варта сказаць, што Абіянгу ўжо 81 год і палову свайго жыцця, а дакладней 44 гады, ён кіруе дзяржавай у Цэнтральнай Афрыцы. Прасцей кажучы, Тэадора Абіянг Нгема Мбасага — дыктатар, які стварыў уласны культ асобы, яго ж называюць адным з самых жорсткіх афрыканскіх дыктатараў.

У Мінск прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага

Урадавая дэлегацыя Экватарыяльнай Гвінеі прыбыла ў Беларусь на двух бартах, якія зараз заходзяць на пасадку ў Нацыянальны Аэрапорт «Мінск».

Першы Boeing 767-306(ER) з рэг. нумарам 3C-MAG прызямліўся ў Нацыянальным Аэрапорце «Мінск» у 17:49. Пазней у 18:07 прызямліўся і другі борт урада гэтай краіны – Boeing 737NG 7FB BBJ/W з рэг. нумарам 3C-EGE.

Па нашых дадзеных, менавіта на другім самалёце прыляцеў Абіянг.

Папярэдні матэрыял
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі супраць Гуцэрыева
Наступны матэрыял
Намеснік кіраўніка МЗС РФ заявіў, што размяшчэнне ТЯЗ ідзе па графіку, але ні слова аб яго завозе ў Беларусь

Iншыя матэрыялы