На русском языке:
В Минск прилетел Володин
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 18:21 прызямліўся Sukhoi Superjet 100-95B спецыяльнага лётнага атрада «Расія» з рэгістрацыйным нумарам RA-89040, які рухаўся рэйсам RSD304 з Масквы ў Мінск.
Па нашых дадзеных, на ім у Мінск прыляцеў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
Як відаць, Валодзін прыляцеў для ўдзелу ў пасяджэнні Савета ПА АДКБ, якое праходзіць у Мінску 17-18 мая.
Раней урадавы борт Казахстана UP-A2001 рэйсам BEC004 у 12:50 даставіў у Беларусь дэлегацыі Казахстана і Таджыкістана.