На русском языке:
В Минск прилетел вице-президент Ирана Мохаммад Мохбер
Толькі што ў «Нацыянальным Аэрапорце Менск» здзейсніў пасадку Airbus A321 урада Ісламскай Рэспублікі Іран (рэг. нумар EP-IGD).
Па нашай інфармацыі на борце самалёта павінен быць першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Мохбер. Падчас візіту ў РБ ён сустрэнецца з Лукашэнкам.
У 2022 годзе Reuters пісала, што менавіта Махамад Махбер узгадніў у Маскве здзелку па пастаўцы РФ іранскай зброі, у тым ліку ракет «зямля-зямля» і дадатковых партый ударных БПЛА.
Таксама варта нагадаць, што ў сакавіку 2023 года, падчас візіту ў Тэгеран, Лукашэнка ўжо сустракаўся з Мохберам.
Нагадаем, што 9 кастрычніка прапагандысцкая газета рэжыму Лукашэнкі апублікавала калонку журналіста RT, дзе гаварылася, што «перамога Палестыны на акупаваных тэрыторыях – гэта перамога Масквы і Мінска». А Іран у сваю чаргу актыўна выступае з падтрымкай дзеянняў ХАМАС у рэгіёне.