У мінскія ўніверсітэты прыйшлі паведамленні аб мініраванні

1 хв.

На русском языке: В минские университеты пришли сообщения о минировании

Чытачы motolko.help паведамляюць, што ва ўніверсітэты Мінска паступілі паведамленні аб мініраванні. Пачалася эвакуацыя людзей.

Са слоў чытачоў, у БДУ кажуць аб мініраванні усіх карпусоў. З БДАТУ пішуць, што «эвакуіравалі ўсіх з 1 корпуса, кажуць, бомба».

На дадзены момант вядома пра эвакуацыю цэнтральнага корпуса БДУ, БДАТУ, а таксама Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта ў Гомелі. Таксама паступіла і паведамленне аб мініраванні Нацыянальнай бібліятэкі.

Дапоўнена: паведамленні аб мініраванні не пацвердзіліся.

Папярэдні матэрыял
Генерал Белаконеў прапанаваў забіць сто чалавек у адказ на гібель супрацоўніка КДБ
Наступны матэрыял
Адкрыты збор сродкаў на дапамогу сям'і Андрэя Зэльцэра

Iншыя матэрыялы