COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

Motolko.help
4 хв.

На русском языке: В Минске уничтожают объявления о необходимости носить маски

Дзіўнае побач. У разгар 4-й хвалі COVID-19, якую беларускія дактары называюць самай цяжкай, са сталічнага пасажырскага транспарту прыбралі налепкі пра масачны рэжым. Гэта адбылося яшчэ з раніцы, а затым налепкі сталі знікаць з іншых месцаў масавага збору людзей — у тым ліку паліклінік і рынкаў.

Аб’явы пра неабходнасць насіць маскі з’явіліся яшчэ год таму, але зараз яны камусьці перашкаджаюць.

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

Так выглядалі заклікі насіць маскі ў месцах вялікай колькасці людзей / «Мінск-навіны»

Якога чорта?

Прычына, мяркуючы па ўсім, у выказванні Лукашэнкі, які вырашыў адмяніць масачны рэжым, адчытаўшы міністра МУС за намер штрафаваць людзей без масак:

«Я ж вас папярэджваў. Вам што, няма чаго рабіць? Вы чаму закон парушаеце? У нас няма такога закону. Вы каму падыгрываеце? […] Паднялі бучу на ўсю краіну. Я думаю, губернатары нас пачулі. А то вось я гляджу ў Брэсце ўжо штрафаваць пачалі, і ўжо сілай, каленам на грудзях прымушаюць вакцынавацца. Я ж вас прасіў не дапускаць гэтага!»

«Губернатары» сапраўды пачулі, перш за ўсё — Мінгарвыканкам, які ўчора распарадзіўся зняць у грамадскіх месцах і транспарце ўсе налепкі пра масачны рэжым. Лісты былі накіраваныя ў «Мінсктранс», крамы і сталічнае грамадскае харчаванне.

У паліклініках

Тэлеграм-канал «Бараўляны Інфа» паведамляе, што аб’явы пра маскі сарвалі з дзвярэй паліклінікі мінскай ЦРБ. У рэдакцыю Motolko.help пішуць, што гэта не адзіная медустанова, у якой знікла аб’ява пра маскі.

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

«Бараўляны Інфа»
«З дзвярэй Мінскай цэнтральнай раённай паліклінікі сёння зніклі аб'явы пра нашэнне масак»

«17-я гарадская паліклініка — прыбралі аб’явы пра маскі з галоўнага ўваходу, ліфта, дзвярэй кабінетаў. Знікла цётачка, якая мерала тэмпературу і патрабавала надзець маску».

«У 12-й гарадской паліклініцы аб'яў няма. Засталіся толькі просьбы да пацыентаў трымаць бяспечную дыстанцыю — ад аднаго да паўтара метра».

У месцах масавага збору людзей

Нам паведамляюць, што інфармацыя пра захаванне масачнага рэжыму ўжо знікла з дзвярэй Камароўскага рынка.

«З усіх дзвярэй знялі налепкі аб кароне, рабацягі сціраюць рэшткі клею растваральнікам. Смярдзіць на ўваходах. Адну паперку яны ўсё ж прапусцілі, у тамбуры на цэнтральным уваходзе, дзе бабка з семкамі».

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

У транспарце

Нагадаем, учора па патрабаванні Мінгарвыканкама кіроўцам гарадскога грамадскага транспарту разаслалі такія паведамленні:

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

Ужо пад раніцу ад налепак на мінскім транспарце не засталося і следу. Дакладней, сляды засталіся. У рэдакцыю Motolko.help паступаюць дзясяткі паведамленняў і фота.

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

«Усе тралейбусы другога парка, а таксама аўтобусы 6 парка налепкі знялі. Саўдзельнікі рэжыму абазначыліся».

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

«Божухна, яны рэальна садралі аб'яўкі з масачным рэжымам усюды. Еду ў аўтобусе: з 19 чалавек 12 у масках».

Пры гэтым, па сведчанні відавочцаў, у наземным транспарце некаторы час працягвалі агучваць папярэджанне аб нашэнні масак, але затым прыбралі і яго.

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

«З усіх аўтобусаў ды тралейбусаў, што я за раніцу бачыла (каля 10-15), зняты налепкі пра масачны рэжым. Але ў салоне яшчэ гучала запісанае папярэджанне пра маскі і што іх трэба насіць».

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

«Ехала ў аўтобусе і метро. Ніводнай налепкі пра масачны рэжым і ні слова пра захаванне дыстанцыі! Галасавое апавяшчэнне і ў метро, і ў аўтобусе адсутнічае».

А вось у метро налепкі і галасавыя аб’явы пра неабходнасць насіць маскі зніклі адначасова. Сацыяльная рэклама пра нашэнне масак усярэдзіне вагонаў таксама кудысьці знікла.

«Налепкі на ўваходных дзвярах у вагоны метро знялі ноччу. Па гучнай сувязі ў вагоне перасталі аб'яўляць пра кавід. На бягучым радку ў вагоне была зрэдку заўважана аб'ява аб дыстанцыяванні і пункце вакцынацыі на «Кавальскай слабадзе». Маскі ў вагоне па назіраннях ёсць 70%, часткова на падбародку, няма наогул 30%».
«Можа быць, гэта такая мера прыцягнення турыстаў з Масквы перад расійскімі кавіднымі канікуламі?»

Паведамляюць, што аб’явы аб захаванні масачнага рэжыму зніклі і на ўваходзе ў метро — як мінімум на чатырох станцыях: «Фрунзенская», «Пятроўшчына», «Усход», «Уручча».

«Раніцай на «Усходзе» супрацоўнікі апрацоўвалі дзверы ад налепкі».

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

COVID перамаглі? З Мінска знікаюць аб’явы пра масачны рэжым

Цяпер у сталічным грамадскім транспарце Мінска нішто не нагадвае людзям пра тое, што Беларусь перажывае самую цяжкую хвалю COVID-19, сярод хворых як ніколі шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыі і моргі перапоўненыя. Па распараджэнні Мінгарвыканкама неўзабаве налепкі павінны знікнуць з іншых грамадскіх месцаў — крамаў і месцаў і грамадскага харчавання.

Услед за перадавым досведам сталіцы аб’явы пра маскі пачалі прыбіраць з грамадскага транспарту ў іншых гарадах, напрыклад — у Магілёве.

«Сёння ехала ў 29 аўтобусе, аб'явы былі прыбраныя са шкла».
Папярэдні матэрыял
Аляксей Венядыктаў рыхтуецца да інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай на «Рэху Масквы»
Наступны матэрыял
Амбасада Беларусі ў Сірыі апублікавала спіс турфірмаў, якія могуць афармляць візы ў РБ

Iншыя матэрыялы