На русском языке:
В Минске задержан фотограф Евгений Ерчак
13 чэрвеня ў кватэры фатографа Яўгена Ерчака прайшоў ператрус. Яўген супрацоўнічаў з TUT.BY.
Фота разгромленай кватэры і «прызнанні» Яўгена з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа ён кажа, што быў пазаштатным фатографам TUT.BY і здымаў акцыі пратэсту.
Таксама сілавікі сцвярджаюць, што атрымалі доступ да фотаархіва Яўгена.
У межах якой справы затрыманы Яўген, пакуль невядома.
Вось некалькі фатаграфій Яўгена з акцый 2020 года: