На русском языке:
В Минске сгорела машина председателя комитета судебных экспертиз
Сёння а 4 раніцы ў Мінску па адрасе Лапаравіцкая, 7 спалілі аўтамабіль Toyota Land Cruiser 2015 года выпуску (коштам $40-65 тысяч) з рэгістрацыйным нумарам 7878 BH-7, які належыць Волкаву Аляксею Аляксандравічу.
Паводле інфармацыі BYPOL, Волкаў — былы першы намеснік старшыні СК. Курыраваў папярэдняе следства па палітычных справах у жніўні-кастрычніку 2020 года, займаўся справай Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў.
9 кастрычніка 2020 года ён быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пры прызначэнні ад яго нават не запатрабавалі абнавіць звесткі пра сябе ў анкеце і аўтабіяграфіі.
«Цяпер Дзяржаўны камітэт судовых экпертыз адказвае за выпампоўванне дадзеных з тэлефонаў затрыманых, правядзенне дактыласкапічных экспертыз (калі лепяць стыкеры пратэстныя, здымае адбіткі з іх — ДКСЭ)».
6 лістапада 2020 года Волкаў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.