У МЗС Ізраіля раскрытыкавалі прызначэнне Гігіна гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі

Canva
3 хв.

На русском языке: В МИД Израиля раскритиковали назначение Гигина гендиректором Национальной библиотеки

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ізраіля Ліёр Хайат (Lior Haiat) выступіў з крытыкай прызначэння прапагандыста Вадзіма Гігіна гендырэктарам Нацыянальным бібліятэкі РБ.

Хаят нагадаў пра адмаўленне Халакоста і антысеміцкія заявы Гігіна, якія зафіксаваны ў справаздачы пра ацэнку антысемітызму ізраільскага Міністэрства дыяспары за 2021 год.

«Праз яго антысеміцкія выказванні і адмаўленне Халакоста з розных нагодаў у мінулым, у справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысемітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяе выключэнню габрэйскай памяці, якая зʼяўляецца неадʼемнай часткай памяці пра Халакост.

Прызначэнне такога чалавека на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не мае ніякіх падставаў», – напісаў Ліёр Хаят.

Папярэдні матэрыял
Золата, машыны, дрэва: Вялікабрытанія робіць больш жорсткімі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі за падтрымку РФ
Наступны матэрыял
Лукашэнка ў Сочы правядзе сустрэчу з Пуціным

Iншыя матэрыялы