У Печах прызыўнікам на прысязе падарылі карткі з партрэтам і цытатай Лукашэнкі і зрабілі пра гэта фотасправаздачу

МА РБ
4 хв.

На русском языке: В Печах призывникам на присяге подарили карточки с портретом и цитатой Лукашенко и сделали об этом фотоотчет

Сёння ў 72-м гвардзейскім абʼяднаным навучальным цэнтры ў Барысаве прайшло прыняцце прысягі прызыўнікамі воінскіх часцей і злучэнняў УС РБ.

Мяркуючы па фота і публікацыях, падчас прыняцця прысягі, вайскоўцам уручылі карткі з фатаграфіяй Лукашэнкі і яго цытатай, а на адваротным баку змяшчаецца «Наказ на службу» ад начальніка 72-га цэнтра Вадзіма Сурава.

Адметна і тое, што цытату Лукашэнку пра «любімую не аддаюць» на картках прывялі ў скарочаным выглядзе. Яго словы, якія ён прамовіў падчас свайго паслання ў жніўні 2020 года:

«Вы спазніліся роўна на чвэрць стагоддзя. Мы сёння моцна трымаем у руках будучыню, будучыню нашай незалежнай Беларусі. Краіну мы вам не аддамо. Незалежнасць каштуе дорага, але яна вартая таго, каб яе захаваць і перадаць будучым пакаленням», якія ідуць перад «За намі Беларусь…», на картках вырашылі не пісаць.

Папярэдні матэрыял
Больш за 130 000 тон за год: рэжым Лукашэнкі забяспечвае РФ боепрыпасамі, якія вязуць і ў Крым, і ў прымежжа з Грузіяй
Наступны матэрыял
У Мінск прыбыў Дзмітрый Мазепін? Апошні раз ён быў заўважаны ў Беларусі амаль 3 гады таму

Iншыя матэрыялы