На русском языке:
В Польше и Литве беларусов уже может жить больше, чем в Могилёве или Бресте
Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў дадзеныя ад Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы з якіх вынікае, што на 30 чэрвеня 2023 года ў Польшчы пражывала 91 054 беларусы і беларускі, якія мелі сапраўдны дакумент на права пражывання ў гэтай краіне. З іх ПМЖ было ў 35749 чалавек, а 48063 жылі ў Польшчы па ВНЖ.
Акрамя таго, з 2021 года беларусы зʼяўляюцца самай буйной групай замежнікаў, якая падае заявы на міжнародную абарону. Толькі за 2023 г. па атрыманне абароны звярнуўся/-лася 1 631 беларус(ка), а ўсяго з 30 верасня 2020 г. на абарону ў Польшчы падаліся ўжо 7 437 беларусаў і 99% атрымалі міжнародную абарону.
Вядома, гэта дадзеныя афіцыйныя, аднак ЦБС піша, што паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржорганаў у Польшчы на дадзены момант можа знаходзіцца больш за 300 000 грамадзян Беларусі.
Таксама нагадаем, што ў пачатку жніўня Дэпартамент міграцыі Літвы расказаў, на 1 ліпеня 2023 года ў Літве жыло 58 347 беларусаў.
Калі мы сумуем дадзеныя з Літвы і неафіцыйныя дадзеныя з Польшчы, то атрымаем больш за 358 000 беларусаў толькі ў гэтых дзвюх краінах, а гэта ўжо больш за насельніцтва Магілёва і Брэста ці супастаўнае з насельніцтвам Гродна.