На русском языке:
В России задержали 1,8 млн пачек контрабандных беларусских сигарет
Смаленская мытня затрымала дзве фуры, якія везлі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт у колькасці 1,8 млн пачкаў без спецыяльных акцызных марак.
Фуры былі перахоплены на трасе М1 у Ярцаўскім раёне, Смаленскай вобл, РФ. Агульная вага кантрабандных цыгарэт – больш за 30 тон.
Гэта былі цыгарэты марак NZ, Minsk, CREDO і DOVE вытворчасці беларускай фабрыкі «Нёман». Іх кошт ацэньваецца ў $2 653 097.