У розных раёнах краіны з раніцы стаяць пасты ДАІ, спыняюць і правяраюць машыны

onliner.by
4 хв.

На русском языке: В разных районах страны с утра стоят посты ГАИ, останавливают и проверяют машины

На дадзены момант вядома, што пасты стаяць у:

– Ганцавічах,
– Раён Мачулішчаў,
– Пінскі раён (траса Р-147),
– Барысаўскі раён (траса Р-53, паміж Жодзіна і Барысавам),
– Столінскі раён (в. Беражное).

Па Пінскім раёне ўздоўж трасы Р-147, якая вядзе да КПП «Невель», пасты ў кожнай вёсцы, ездзіць ДАІ. Ёсць як вайскоўцы, так і міліцыя. Людзей спыняюць і даглядаюць.

Акрамя таго, @zamkadomby піша, што ўзмоцненыя патрулі ДАІ і вайскоўцаў з аўтаматамі, выстаўленыя і ў Столінскім раёне, у раёне вёскі Беражное за 30 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Калі вам вядома, дзе яшчэ выстаўлены пасты ДАІ/УВ пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце. Або перадавайце інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой у @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
«Адзін з дзевяці ДРЛА ПКС РФ коштам $330 млн». Што мы ведаем пра падарваны ў Мачулішчах самалёт?
Наступны матэрыял
Крэмль адмовіўся каментаваць інцыдэнт у «Мачулішчах», рэжым у РБ афіцыйна не каментаваў сітуацыю

Iншыя матэрыялы