У школах і ВНУ працягваецца апрацоўка вучняў прапагандысцкімі фільмамі

прапагандысцкія памыйніцы
4 хв.

На русском языке: В школах и ВУЗах продолжается обработка учащихся пропагандистскими фильмами

На мінулым тыдні выданне Euroradio паведаміла, што школьнікаў 8-11 класаў абавяжуць паглядзець прапагандысцкі фільм пра КДБшніка Федасюка, якога падчас перастрэлкі ў сваёй кватэры застрэліў Андрэй Зельцэр.

Інфармацыя больш чым пацвердзілася, факты праглядаў гэтага «кіно» зафіксаваны ў:

  • СШ №5 г.Рагачова;
  • лагеры «Зубраня»;
  • Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Ці варта казаць аб тым, што інфармацыя ў гэтай стужцы падаецца дзецям выключна з праўладных пазіцый – нападніка Федасюка называюць героем, а забітага сілавікамі Зельцэра, які абараняў свой дом, – тэрарыстам і экстрэмістам. Пра палітычныя ж рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі там не сказана ні слова.

Аднак гэта не адзінае «кіно», якое паказвалі навучэнцам на мінулым тыдні. Таксама працягваюцца прымусовыя прагляды і фільма «На іншым беразе», які распавядае пра жорсткую палітыку Польшчы ў адносінах да беларусаў заходняй часткі краіны ў 1920-х. Факты такіх праглядаў зафіксаваны ў БДЭУ, ВДАВМ і БДУІР.

Няма сумненняў у тым, што практыка ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей праз прагляд прапаганды будзе працягвацца і, у канчатковым выніку, стане звыклай часткай ідэалагізацыі адукацыйнага працэсу.

Папярэдні матэрыял
Першыя суткі праверкі баявой гатоўнасці: што вядома
Наступны матэрыял
Якія банкі заблакавалі працу сваіх карт у Беларусі? Спіс

Iншыя матэрыялы