На русском языке:
В Светлогорске задержано 8 сотрудников телеканала «Ранак»
Пра гэта паведамілі праваабаронцы з гомельскай «Вясны». Дакладная прычына затрыманняў невядомая. Праваабаронцы пішуць, што ёсць дадзеныя, што затрыманнямі кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Паведамляецца, што сёння супрацоўнікаў тэлеканала будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП.
Па інфармацыі крыніц, людзей затрымалі нібыта за падпіскі на групу «Светлік Светлагорск». Аднак праваабаронцы зазначаюць, што рэальнай прычынай мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, дзе загінулі 3 чалавекі.