У таксі «Яндэкс Go» глабальны збой, праблема закранула і Беларусь

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

На русском языке: У сервиса такси «Яндекс Go» глобальный сбой, проблема затронула и Беларусь

У дадзены момант, пры спробе замовіць таксі ў карыстальнікаў могуць з’яўляцца надпісы «Не ўдалося завяршыць аперацыю», «Узнікла памылка злучэння, але пошук таксі працягваецца» або «Невядомая памылка». Паведамляецца, што складанасці з выклікам таксі зараз і, як мінімум, у Мінску.

«У шэрагу карыстальнікаў узнікаюць цяжкасці з доступам да замовы таксі. Нашы спецыялісты працуюць над устараненнем складанасцяў», — паведамілі ў Яндэксе.

Дапоўнена: Паведамляюць, што збоі ў працы і іншых службаў таксі.

«Не працуюць і іншыя службы таксі, Не працуе uber, iqtaxi, пры званку ў 778 я 56 у чарзе, 135 не падымае наогул», – пішуць карыстальнікі.

Папярэдні матэрыял
«З бандыцкімі тэлеграм-каналамі не размаўляю»: «Зеркало» спытала ў экс-кіраўніка ГУБАЗіКа пра стральбу ў ЖК «Каскад»
Наступны матэрыял
У Мінску прайшла «масавая» акцыя ў падтрымку вайны ва Украіне каля амбасады РФ

Iншыя матэрыялы