У вернікаў адбіраюць будынак Чырвонага Касцёла

Grisha Bruev / Shutterstock
Абноўлена
Абноўлена: 6 кастрычніка 2022 14:27
2 хв.

На русском языке: У верующих отбирают здание Красного Костёла

Яшчэ ўчора пра гэта папярэдне паведаміў тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?», а сёння інфармацыю пацвердзіў канал «Хрысціянская візія» са спасылкай на свае крыніцы.

Паведамляецца, што гаворка ідзе аб скасаванні дамовы бязвыплатнага карыстання Чырвоным Касцёлам з абшчынай «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцёльныя ўлады. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храму на працягу некалькіх дзён.

Прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі Юры Санько пацвердзіў выданню «Радыё Свабода», што парафія касцёла сапраўды атрымала такое паведамленне. Паводле яго слоў, зараз рыхтуецца адказ.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка запатрабаваў «мабілізаваць школьнікаў на бульбу». А гэта законна?
Наступны матэрыял
Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да канца года

Iншыя матэрыялы