У Вільні і Польшчы пройдуць акцыі ў Дзень памяці Рамана Бандарэнкі

Радыё Свабода
3 хв.

На русском языке: В Вильнюсе и Польше завтра пройдут акции в День памяти Романа Бондаренко

12 лістапада 2020 года памёр чалавек, які выйшаў на абарону свайго двара, чалавек, які напісаў «Я выходжу». У двары яго схапілі людзі Лукашэнка, зацягнулі ў бус, дзе зьбівалі. У выніку ён памёр ад атрыманых траўм.

Заўтра акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі пройдуць у Вільні і Варшаве.

Вільня:

  • 12.00 – Мітынг памяці. Vinco Kudirkos aikštė.
  • 18:00 – Ускладанне кветак і запальванне свечак у памяць Рамана. Mindaugo, 13.

Таксама акцыі пройдуць у Польшчы:

  • Варшава. 12.00 – Акцыя памяці. Rondo Wolnej Białorusi – скрыжаванне al. Legionów Piłsudskiego і ul. Puławskiej.
  • Гданьск. 13:00 – Фантан Нептуна.
  • Познань. 17:00 – Пл. Адама Міцкевіча.
  • Вроцлаў. 17:00 — Рынак, Pręgierz.
  • Кельцы. 13:00 — помнік Тадэвушу Касцюшку.
  • Беласток. 17:00 — skwer Wolnej Białorusi, 1.
    Люблін. 14.00 — Pomnik Unii Lubelskiej.
Папярэдні матэрыял
Кіраўнік Мінабароны Хрэнін паляцеў у ААЭ
Наступны матэрыял
Беларусы выйшлі на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі

Iншыя матэрыялы