Сёння ў Вільні распачалася канферэнцыя «Новая Беларусь», у вітальным слове лідарка дэмсілаў Cвятлана Ціханоўская падкрэсліла, што перамога не здараецца раптоўна, а еднасці не бывае без супольнай працы.
«Я неаднаразова чула, што многіх з вас часам ахоплівае стома, абыякавасць альбо расчараванне. Кагосьці – перыядычна. Некага – часцей. Гэта нармальна: на тое мы і людзі, каб перажываць розныя эмоцыі і перыяды. Але трэба памятаць: расчараванне і дэпрэсіўныя эпізоды – не назаўжды. Галоўнае – не збочваць з абранага шляху, працягваць рухацца далей да нашай супольнай мэты. Часам можна і паскардзіцца, часам і падыскутаваць карысна. Але пасля зноў выдыхайце, мірыцеся і, паціснуўшы рукі адно аднаму, ідзіце далей поплеч», — падкрэсліла Ціханоўская.
Cвятлана Ціханоўская пракаментавала і нядаўні абмен закладнікамі паміж Расіяй і ЗША, і папярэджваючы ўсе пытанні, адзначыла, што дэмсілы не ведалі і не ўдзельнічалі ў працэсе гэтых перамоў, каб паўплываць на іх вынікі.
Акрамя таго, падчас канферэнцыі Франак Вячорка распавёў, што адным з вынікаў сёлетняй канферэнцыі мусіць стаць падпісанне Пратаколу аб узаемадзеянні беларускіх дэмакратычных структур.
«Гэта дасць іншым краінам яснасць — з кім размаўляць. Не з Лукашэнкам», — адзначыў Франак Вячорка.
Глядзець анлайн-трансляцыю з канферэнцыі Новая Беларусь можна тут.