На русском языке:
В Зимбабве беларусские компании заключали контракты не с правительством страны, а с компанией Зингмана Aftrade DMCC
Падчас візіту ў Зімбабвэ Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя 1,5 гады беларускія вытворцы сельгастэхнікі паставяць у Зімбабвэ прадукцыю на суму звыш $66 млн.
І сапраўды, цягам апошніх дзён было дастаткова шмат навінаў пра тое, што беларускія прадпрыемствы заключаюць у Афрыцы розныя дамовы.
Ёсць, праўда, адзін момант: дырэктары МТЗ, Лідсельмаш, Гомсельмаш і іншых прадпрыемстваў падпісвалі кантракты не з прадстаўнікамі Міністэрства прамысловасці або сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, а з Вольгай Шаўко – дырэктарам кампаніі «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана – «Aftrade DMCC», якая зʼяўляецца афіцыйным. дылерам беларускай тэхнікі ў Афрыцы.
Вольга Шаўко, дырэктар кампаніі «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана — «Aftrade DMCC»
Відавочна, што ўсе гэтыя кантракты яны маглі падпісаць і ў Мінску, і не зразумела, навошта было тады везці дырэктараў заводаў аж «на край свету» і марнаваць бюджэтныя грошы, якія зараз і так актыўна накіроўваюць на сілавікоў і абарону.
Раней мы ўжо неаднаразова расказвалі, хто такі Аляксандр Зінгман. Напрыклад, яго кампанія была замешана ў скандале з пастаўкай пажарных машын з Беларусі… у Зімбабвэ.