На русском языке:
Украина вывесила на границе с Беларусью бело-красно-белые флаги
Выданне Reform.by звярнула ўвагу, што ў эфіры прапагандысцкага тэлеканала СТВ сёння быў паказаны рэпартаж пра сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы, у якім прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы заявіў: «Прыкладна два месяцы таму разам з дзяржаўным сцягам Украіны ў пункце пропуску быў вывешаны яшчэ і бел-чырвона-белы сцяг». Аднак іншыя крыніцы паведамляюць, што нацыянальны сцяг Беларусі вывесілі не 2 месяцы таму, а з самага пачатку вайны.
Акрамя таго, у гэтым сюжэце ён жа паведамляе, што Украіна вывесіла нацыянальныя беларускія сцягі і на іншых бліжэйшых пунктах пропуску на ўчастку Брэсцкай памежнай групы. Прапаганда паказала і кадры, дзе сапраўды бачныя два сцягі, але беларускі нацыянальны сімвал яны заблюрылі.