На русском языке:
Украина ввела санкции против пропагандистов режима Лукашенко
На сайце прэзідэнта Украіны апублікаваны ўказ аб увядзенні персанальных санкцый супраць амаль 200 артыстаў, блогераў, прапагандыстаў рэжымаў у Беларусі і РФ. Паведамляецца, што санкцыі ўводзяцца супраць іх за падтрымку вайны і негатыўныя выказванні на адрас Украіны.
Сярод іншага, пад санкцыі патрапілі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі: Ігар Тур, Рыгор Азаронак, Аляксандр Шпакоўскі і гендырэктар СТВ Аляксандр Асенка.
Сказана, што тэрмін дзеяння санкцый складае дзесяць гадоў, а ўкраінскае МЗС павінна праінфармаваць аб санкцыях партнёраў з ЕС і ЗША і заклікаць іх увесці аналагічныя абмежаванні.