Украінскія СМІ паведамляюць пра прыбыццё ў Беларусь эшалона з расійскай тэхнікай. Гэта фэйк

3 хв.

На русском языке: Украинские СМИ сообщают о прибытии в Беларусь эшелона с российской техникой. Это фейк

Ва ўкраінскіх СМІ стала распаўсюджвацца інфармацыя пра прыбыццё ў Мінск эшалона з расійскай тэхнікай (усяго 60+ адзінак, пераважна БМП-2).

Украінскія СМІ паведамляюць пра прыбыццё ў Беларусь эшалона з расійскай тэхнікай. Гэта фэйк

Эшалон быў нібыта заўважаны на станцыі Азярышча. Гэта станцыя пагрузкі для перавозкі падраздзяленняў 120-й механізаванай брыгады УС РБ, якая размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад ваеннага гарадка брыгады.

На фота, якое распаўсюджваецца, бачны снег, аднак па стане на 27 лютага ў раёне станцыі Азярышча снег ужо растаў. Больш за тое, на спадарожнікавых здымках ад 27 лютага на станцыі не было бачна эшалона з ваеннай тэхнікай.

Адзначым, што 22 лютага мы фіксавалі фармаванне двух эшалонаў з тэхнікай УС РБ на станцыі Азярышча. У складзе аднаго з эшалонаў былі БМП-2. Верагодней за ўсё, менавіта гэты эшалон быў выдадзены за расейскі.

З актуальным размяшчэннем і колькасцю расейскіх войскаў у РБ можна азнаёміцца па спасылцы.

Папярэдні матэрыял
Што аб'ядноўвае ўсе тры ДРЛА А-50У, страчаныя ПКС РФ?
Наступны матэрыял
40 тысяч школьнікаў у Мінску будуць апранутыя ў адзіную школьную форму

Iншыя матэрыялы