На русском языке:
Ночью «Шахед» зашёл в Беларусь в 3 часа ночи и пролетел более 350 км
Сёння ноччу БПЛА (дрон-камікадзэ тыпу «шахед»), запушчаны РФ, зноў зайшоў у паветраную прастору Беларусі – гэта ўжо другі раз за апошнія два дні. Паводле дадзеных ПС УСУ, мінулай ноччу РФ атакавала Украіну 5-ю адзінкамі БПЛА тыпу «Shahed-131/136», 4 з якіх былі збітыя.
У 2:36 ночы канал «Мікалаеўскі Ванёк» паведаміў, што апошні шахед быў заўважаны паблізу мяжы з Беларуссю, паміж украінскімі гарадамі Славуціч і Чарнігаў. Па нашых дадзеных, ужо ў раёне 3:00 шахед перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу ў раёне г.п. Лоеў (Гомельская вобл.) і працягнуў рух на поўнач.
Шахед праляцеў Гомель і Жлобін, увайшоў у Магілёўскую вобласць, а затым і ў Мінскую вобласць, максімальна наблізіўшыся да Мінска (Жодзіна і Барысава). У раёне 5 раніцы па трывозе на перахоп былі ўзняты верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30, авіяцыя была заўважана якраз у раёне пралёта БПЛА – граніцы Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Далей шахед увайшоў у Віцебскую вобласць Беларусі і, як мяркуецца, даляцеў да Віцебска.
Далейшыя прыгоды шахеда ў РБ невядомы. Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага Базару ён пакуль таксама не заўважаны. Авіяцыя вярнулася ў месца сталай дыслакацыі.
Сумарна дрон-камікадзэ тыпу «шахед» уначы і раніцай 13 ліпеня праляцеў над тэрыторыяй Беларусі больш за 350 км.
Калі вы ці вашыя знаёмыя бачылі пралёт шахеда над Беларуссю раніцай 13 ліпеня, то паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot ці праз ананімную форму для сувязі.