На русском языке:
Ночью в Беларусь привезли ядерное топливо для БелАЭС
У Суполцы чыгуначнікаў Беларусі высветлілі, што мінулай ноччу ў Беларусь былі дастаўленыя ўранавыя цеплавыдзяляльныя зборкі (ТВС) — ядзернае паліва для працы АЭС.
Паліва для АЭС было дастаўлена ў Астравец з Расіі па чыгунцы ў ноч з 16 на 17 верасня 2024 г. Састаў прыбыў на ст. Баброўнікі каля 00:30 17/09. Адпраўніком грузу з’яўляецца кампанія Расатам.
Маршрут цягніка з уранавым палівам праходзіў праз Оршу, Калодзішчы, Шабаны, Памыслішча (у аб’езд Мінска), Дзегцяроўку, Крыжоўку, Маладзечна, Ашмяны і Баброўнікі.
Чыгуначнікі адзначаюць, што паліва перавозілі па чыгуначнай ветцы ў аб’езд Мінска, а для аховы руху цягніка прыцягваліся ваенныя, супрацоўнікі МУС і КДБ, а таксама сам цягнік суправаджаўся пры дапамозе БПЛА.