На русском языке:
Впервые в 2024 году в Беларусь дважды прилетал Ан-124 ВКС РФ
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на гэтым тыдні, 4 і 10 сакавіка, на ваенны аэрадром «Баранавічы» прылятаў цяжкі транспартны самалёт Ан-124 ПКС РФ.
У абодвух выпадках праз некалькі гадзін борт зляцеў з Баранавіч у расійскі горад Ржэў. Гэтыя гарады абʼядноўвае тое, што там размешчаны авіярамонтныя заводы: ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» і АТ «514 АРЗ» Мінабароны Расіі, адпаведна.
Ржэўскі аэрадром абслугоўвае як непасрэдна патрэбы АРЗ, так і з’яўляецца запасным аэрадромам ВКС РФ, і ў цяперашні час праходзіць мадэрнізацыю інфраструктуры.
Калі вам штосьці вядома пра груз на борце Ан-124, просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой) або скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.