На русском языке:
Впервые с 2021 г. в Минск из Дамаска летит борт сирийской авиакомпании: ранее она перевозила мигрантов в Беларусь
У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» заходзіць на пасадку Airbus A320-233 (YK-BAA) прыватнай сірыйскай авіякампаніі Cham Wings Airlines. Борт ляціць з Дамаска (Сірыя) рэйсам SAW431.
На самалётах менавіта гэтай авіякампаніі ў 2021 годзе ў Беларусь «таемна» прывозілі мігрантаў з арабскіх краін. Паводле нашых звестак, апошні раз Cham Wings Airlines прывезла мігрантаў у Мінск 12 лістапада 2021 г.
Гэтая ж авіякампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Украіны і Швейцарыі, яна ж замяшаная ў перавозцы зброі і баевікоў ПВК «Вагнер».